Увечары 5 жніўня ў Магілёве затрымалі журналіста Аляксандра Буракова і назіральніка на выбарах Аляксандра Хамратава.
Падставай для затрыманьня Буракова сталі праблемы зь ягонай машынай. Яна нібыта ў вышуку. Актывіста дапытвае супрацоўнік крымінальнай міліцыі ў Ленінскім аддзеле ўнутраных спраў Магілёва.
Хамратава затрымалі за непадпарадкаваньне міліцыі. У якім месцы гэта адбылося, невядома, але яго таксама трымалі у Ленінскім аддзеле міліцыі. Хамратаў — назіральнік ад кампаніі «Права выбару».
Пазьней праваабаронцы паведамілі, што Хамратава з пастарунку вывезла хуткая дапамога.