Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Лібану назвалі прычынай выбуху ў Бэйруце зварачныя работы


Прычынай моцнага выбуху ў Бэйруце 4 жніўня стала няправільнае захоўваньне амаль трох тысяч тон аміячнай салетры. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Лібана Хасан Дыяб ў твітэры. Ён удакладніў, што салетра захоўвалася на складзе на працягу шасьці гадоў.

Лібанскі тэлеканал LBC International адзначае, што выбух адбыўся падчас зварачных работ. Работнікі складу вырашылі закласьці невялікія адтуліны, празь якія на склад маглі трапіць зламысьнікі і ўчыніць крадзеж. Падчас зваркі адбылася дэтанацыя.

Выбуховая хваля пашкодзіла будынкі ў радыюсе дзесяці кілямэтраў. Сярод пацярпелых — жонка і дачка лібанскага прэм’ер-міністра.

Выбух адбыўся напярэдадні важнай палітычнай падзеі ў Лібане. 7 жніўня спэцыяльны трыбунал у Гаазе павінен абвясьціць канчатковы вэрдыкт у справе аб забойстве былога прэм’ер-міністра Рафіка Харыры. Палітык загінуў у выніку тэракту ў 2005 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG