Паводле ініцыятывы назіраньня за мірнымі сходамі #controlby, якая дзейнічае ў Беларусі з 2012 году, на перадвыбарчым мітынгу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай пабывалі 63 000 чалавек.
Пра гэта паведаміла валянтэрская служба Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Праз сытуацыю з затрыманьнем «баевікоў» улады прынялі рашэньне арганізававаць узмоцненыя захады бясьпекі ў месцы правядзеньня пікетаў. Таму яшчэ раніцай 30 ліпеня парк Дружбы народаў быў абнесены мэталічнымі загародамі.