Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арт-гурт «Хто, акрамя нас» запісаў маніфэст пра яднаньне беларусаў перад выбарамі. ВІДЭА


Мастак Андрэй Анро
Мастак Андрэй Анро

Маладыя мастакі Андрэй Анро і Васіліса Паляніна заснавалі арт-гурт «Хто, акрамя нас» ды запісалі відэманіфэст пра аб’яднаньне.

Заклікаем нас, заклікаем вас аб’ядноўвацца!
І няважна, хто вы:
Хлопчык ці дзядуля,
Жанчына ці дзяўчына.

І няважна, калі і тое, і другое.
І няважна, калі ня тое, ня іншае.
Нам ня важны ваш колер валасоў.
Нам ня важна, калі вы без валасоў.

Мы клічам і заклікаем аб’ядноўвацца!
Кожнаму з кожным:
Маці, дзеці, бацькі-адзіночкі.
Сем’і, сябры, пляменьнікі, дочкі...

Цалкам тэкст маніфэсту Андрэя Анро і Васілісы Палянінай — на YouTube-канале Who Except Us (art group): Manifesto 2020.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG