Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў у Стоўпцах. Фотагалерэя

24 ліпеня мясцовыя актывісты зладзілі ў Стоўпцах першы супольны пікет. На яго прыйшлі Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Сяргея Чэрачня і Андрэя Дзьмітрыева. На пікет прыехаў і кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў.

Раней Дзьмітрыеў заявіў аб падтрымцы Сьвятланы Ціханоўскай, а ў сваім першым відэазвароце заклікаў галасаваць «за альтэрнатыўнага кандыдата», а не за сябе.

Многія на пікеце пыталіся ў Андрэя Дзьмітрыева ці не плянуе ён зьняцца з выбараў на карысьць Ціханоўскай. Дзьмітрыеў на гэта адказаў, што «тады могуць зьняць Сьвятлану Ціханоўскую, таму рабіць гэтага ня варта».


16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG