Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кáты Славянску». Радыё Свабода вызначыла ўдзельнікаў незаконных «ваенна-палявых трыбуналаў» на Данбасе 


Ігар Гіркін (Стралкоў) з "паплечнікамі" у акупаваным Данецку, 2014 год
Ігар Гіркін (Стралкоў) з "паплечнікамі" у акупаваным Данецку, 2014 год

Расейская служба Радыё Свабода апублікавала расьсьледаваньне пад назвай «Кá​ты Славянску».

У ім называюцца асобы прарасейскіх сэпаратыстаў, якія ладзілі пазасудовыя расстрэлы украінцаў у пачатку вайны на Данбасе.

Падрабязна чытайце па спасылцы ТУТ.

На падставе дакумэнтаў, знойдзеных у кабінэце былога афіцэра ФСБ Ігара Гіркіна, тады больш вядомага як Стралкоў, гутарак зь дзясяткамі ахвяраў катаваньняў, а таксама сьведкамі і сваякамі загінулых, журналісты Свабоды высьветлілі асобы семярых зь дзевяці ўдзельнікаў «ваенна-палявых трыбуналаў».

Акрамя таго, высьветлілася, што адзін з паплечнікаў Гіркіна зьвязаны з Уладзіславам Сурковым, які на той час быў адным з найбліжэйшых памочнікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Іншы ўдзельнік «трыбуналаў» камандаваў сіламі сэпаратыстаў у Данецку. Большасьць зь іх атрымалі расейскія пашпарты і прыстанішча ў Расеі ці жывуць у раёнах Украіны, якія кантралююцца прарасейскімі фармаваньнямі. Гэта значыць, фактычна недасяжныя для ўкраінскіх і міжнародных праваахоўных органаў.

Атрыманая інфармацыя аб датычных да пакараньняў сьмерцю папаўняе доўгі сьпіс сьведчаньняў таго, што экспэрты лічаць ваеннымі злачынствамі Расеі і сэпаратыстаў, якіх яна падтрымлівае асабовым складам, зброяй, грашыма і палітычным курсам.

Украіна тым часам спрабуе дамагчыся справядлівасьці ва ўласных судах, а таксама з дапамогай пазоваў супраць Масквы, пададзеных у Эўрапейскі суд па правах чалавека і Міжнародны крымінальны суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG