Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гатовы выканаць яго загад на любым кантынэнце», — Кадыраў падзякаваў Пуціну за званьне генэрал-маёра


Рамзан Кадыраў і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота
Рамзан Кадыраў і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце», што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прысвоіў яму званьне генэрал-маёра.

Паводле Кадырава, кіраўнік дзяржавы зачытаў яму тэкст указу праз тэлефон і павіншаваў.

«Я ўдзячны Ўладзіміру Пуціну за прысваеньне новага званьня, як і за ўсё, што ён робіць для разьвіцьця нашай вялікай дзяржавы. Я заўсёды казаў і яшчэ раз паўтараю, што зьяўляюся верным пяхотнікам нашага Прэзыдэнта, гатовы выканаць яго загад самой падвышанай складанасьці на любым кантынэнце. Для гэтага ў нас ёсьць усё — воля, рашучасьць, поўная гатоўнасьць, тэхніка і, каб ні ў кога не было пытаньняў, законна выдадзеная фэдэральнымі структурамі зброя», — заявіў кіраўнік Чачні.

У 2009 годзе былы прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прысвоіў 33-гадоваму Кадыраву званьне генэрал-маёра міліцыі. Той стаў тады самым маладым генэрал-маёрам у краіне. Цяпер кіраўнік Чачні ўдакладніў, што яго перавялі са структур МУС у «Росгвардию».

У 2004 годзе Пуцін прысвоіў Кадыраву званьне Героя Расеі. Кіраўнік Чачні быў таксама ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай», ордэнам Пашаны, ордэнам Мужнасьці і іншымі ордэнамі і мэдалямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG