На агітацыйным пікеце Сьвятланы Ціханоўскай малады чалавек заклікаў ІТ-супольнасьць не сядзець на канапах. «ІТ — гэта такая выспа дабрабыту ў нашай краіне. Але ёсьць ня толькі вы, ёсьць вашыя сваякі, вашыя сябры, людзі, якія жывуць у вашых дамах, побач з вамі. Трэба глядзець на іх, трэба ім суперажываць».