Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак арышту і штрафы. Суды над удзельнікамі акцыяў 14 ліпеня ў Менску, Гомлі, Пружанах, Салігорску. Абнаўляецца

абноўлена

Вечарам 14 ліпеня, калі ў Менску і мностве іншых гарадоў Беларусі (у тым ліку ў Гомлі, Берасьці, Горадні, Бабруйску, Салігорску, Стоўбцах, Пружанах) людзі выйшлі на вуліцы пасьля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Праваабаронцы налічылі звыш 300 затрыманых (у тым ліку 14 журналістаў) падчас пратэстаў 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі.

Ніхто з патэнцыйных кандыдатаў (або іншых палітыкаў) не заклікаў да акцыі пратэсту публічна. Людзі выходзілі без плякатаў і транспарантаў, зьбіраліся ў розных месцах гарадоў, выгукалі лёзунгі і пляскалі ў далоні.

Адбыліся масавыя затрыманьні, некаторых затрыманых зьбівалі супрацоўнікі АМАП і «людзі ў цывільным». Асобныя людзі спрабавалі адбіць затрыманых. Сьведкі паведамлялі пра сутычкі дэманстрантаў з АМАПам у раёне плошчы Перамогі, дзе затрыманьнямі кіраваў камандзір сталічнага АМАПу Дзьмітры Балаба. Паведамлялі пра надзвычай жорсткае затрыманьне і абыходжаньне з затрыманымі ў аўтазаках.

Паводле МУС, вечарам 14 ліпеня шэсьць супрацоўнікаў АМАП атрымалі траўмы, зь іх чатырох шпіталізавалі. Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў раніцай 15 ліпеня аб пачатку крымінальнай справы паводле арт. 342 КК — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». У цэнтры Менску ідуць «сьледчыя дзеяньні».

Вынікі судоў. Менск

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», вынікі судоў наступныя:

  • Мікалай Логвінаў — 15 сутак арышту, суд Фрунзэнскага раёну,
  • Іван Бялько — 13 сутак арышту, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Аляксандар Рудэнка,
  • Сяргей Калодка — 12 сутак арышту, суд Савецкага раёну, судзьдзя Аляксандар Воўк,
  • Мікалай Мікалаеў — 12 сутак арышту, суд Цэнтральнага раёну, судзьдзя Іван Касьцян,
  • Уладзіслаў Мацуновіч — 12 сутак арышту, суд Заводзкага раёну, судзьдзя Кацярына Мурашка,
  • Раман Кацура — 11 сутак арышту, суд Маскоўскага раёну, судзьдзя Лідзія Целіца,
  • Дзьмітры Х. — 10 сутак арышту, суд Цэнтральнага раёну, судзьдзя Юлія Густыр,
  • Павал Крывіцкі — 10 сутак арышту, суд Цэнтральнага раёну, судзьдзя Іван Касьцян,
  • Максім Каратчэня — 10 сутак арышту, суд Заводзкага раёну, судзьдзя Кацярына Мурашка,
  • Мікіта Валатовіч — 10 сутак арышту, суд Заводзкага раёну, судзьдзя Анастасія Асіпчык,
  • Спартак Сірэнка — 10 сутак арышту, суд Заводзкага раёну, судзьдзя Анастасія Асіпчык,
  • Уладзіслаў Карэцкі — 10 сутак арышту, суд Заводзкага раёну, судзьдзя Алена Капцевіч,
  • Дзьмітры Бадыгін — штраф 1485 рублёў, суд Партызанскага раёну, судзьдзя Натальля Дзядкова,
  • Павел Чычырка — штраф 1350 рублёў, суд Партызанскага раёну,
  • Канстанцін Рускіх — штраф 1350 рублёў, суд Менскага раёну,
  • Яўген Кракасевіч — штраф 1350 рублёў, суд Фрунзэнскага раёну, судзьдзя Натальля Бугук,
  • Даўд Банузай — штраф 1215 рублёў, суд Маскоўскага раёну, судзьдзя Вольга Малашэнка,
  • Сяргей Ралько — штраф 1215 рублёў, суд Фрунзэнскага раёну, судзьдзя Пісарэвіч,
  • Аляксей Ангельцаў — штраф 1080 рублёў, суд Заводзкага раёну, судзьдзя Анастасія Асіпчык,
  • Дзьмітры Анцыповіч — штраф 1080 рублёў, суд Заводзкага раёну, судзьдзя Алена Капцевіч,
  • Дзьмітры Гарбачык — штраф 1080 рублёў, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Аляксандар Рудэнка,
  • Глеб Волкаў — штраф 1080 рублёў, суд Маскоўскага раёну, судзьдзя Вольга Малашэнка,
  • А. Хмялеўскі — 1080 рублёў штрафу, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч,
  • Антон Шумаў — 945 рублёў штрафу, суд Цэнтральнага раёну, судзьдзя Сьвістунова,
  • Арцём Капыркін — 945 рублёў штрафу, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч.

Пружаны

Міхаіл Кісель — 15 сутак арышту, абвінавачаны паводле арт. 23.34 КаАП.

Салігорск

Аляксандар Канановіч — 5 сутак арышту.

Гомель

  • Валер Сьляпухін — 10 сутак арышту,
  • Данііл Максіменка (18 гадоў) — 10 сутак арышту,
  • Аляксей Жулаеў — 5 сутак арышту,
  • Аляксей Мятліцкі — 5 сутак арышту (Суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Сяргей Салоўскі).

Аляксею Мятліцкаму 20 гадоў, вучыцца на 3 курсе ГДУ ім. Ф. Скарыны, яго затрымалі 14 ліпеня. На яго быў складзены пратакол па частцы 1 артыкулу 23.34 КААП. Ён 14 ліпеня каля 20.15 на вуліцы Савецкай Савецкай «прымаў актыўны удзел у несанкцыянаваным шэсьці, якое праводзілася без дазволу гарвыканкаму».

Аляксей патлумачыў, што не прызнае віну, лічыць, што яго затрымалі памылкова. Вечарам быў каля кавярні «Прага» на вуліцы Савецкай каля перакрыжаваньня з вуліцай Жаркоўскага. Ён гуляў з сябрам, бачыў натоўп, каля 15 чалавек.

«Я ня ведаў, што гэта былі за людзі, цяпер мне патлумачылі, што гэта былі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства». Калі мы былі на іншым баку Савецкай, то міліцыянт папярэдзіў нас, што тут небясьпечна, і мы перайшлі на іншы бок дарогі. Там нас і затрымалі«, — сказаў Аляксей.

Сьведкам «супрацьпраўных дзеяньняў» у пратаколе пазначаны міліцыянты Аляксандр Гардзееў і Ільля Крук. Першы казаў, што грамадзяне на акцыі «нэгатыўна выказваліся наконт падзей у краіне і пляскалі ў ладкі». Другі сьведчыў, што сабралася група грамадзян, якія «дзейнічалі зладжана і арганізавана», пляскалі ў ладкі, каб «аўтамабілі, які праяжджалі, зьвярнулі на іх увагу і сыгналілі».

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG