Зьміцер Фурманаў — каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай. 29 траўня 6 чалавек у цывільным адзеньні затрымалі яго падчас пікету разам з крэслам, дзе ён зьбіраў подпісы. Дзяўчына Фурманава Вольга і бацька Аляксандр расказалі Свабодзе гісторыю шостага фігуранта «справы Ціханоўскага».