У Гомлі каля цырку праходзіць акцыя салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ў знак пратэсту супраць нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы кандыдатамі ў прэзыдэнты. На пляцоўцы каля гомельскага цырку сабраліся каля 70 чалавек.
Людзі сталі ланцуг. Аўтамабілі, якія праяжджаюць па вуліцы, сыгналяць. Супрацоўнікі АМАП ужо затрымалі некалькі ўдзельнікаў акцыі, пасдзіўгы іх у сіні і белы мікрааўтобусы. АМАП папярэджвае, што ўдзельнікі акцыі могуць атрымаць пакараньне да 15 сутак.
Затрымалі таксама супрацоўнікаў выданьня «Моцныя Навіны» Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую. Яны вялі стрым, іх затрымалі ў прамым эфіры. Таксама забралі супрацоўніка «Моцных Навінаў» Юрыя Глушакова.