29-гадовая Крысьціна Баўрына ад самага нараджэньня жыве ў кватэры на другім паверсе двухкватэрнага дому ў аграгарадку Лучнікі, што каля Слуцку. Дом належыць аграфірме «Лучнікі».
Як маці зь дзіцем пазбаўляюць калгаснага жыльля
Цяпер разам зь ёй у кватэры жыве 9-гадовая дачка. Месяц таму Крысьціна даведалася, што пасьля звальненьня з гаспадаркі яна абавязаная вызваліць жылплошчу.