У сталіцы Вялікай Брытаніі на Трафальгарскай плошчы прайшла акцыя беларускай салідарнасьці. На плякатах — патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў і заклікі да свабодных выбараў.
Беларусы, якія жывуць у Вялікабрытаніі, сталі затым у кілямэтровы ланцуг салідарнасьці ад Трафальгарскай плошчы да Букінгэмскага палацу.