Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматгадовых вядоўцаў «Славянскага базару» адхілілі ад працы пасьля асуджэньня затрыманьняў


Летні амфітэатар у Віцебску
Летні амфітэатар у Віцебску

Шматгадовыя вядоўцы «Славянскага базару» Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая 3 ліпеня даведаліся, што сёлета фэстываль пройдзе бязь іх, піша Tut.by. У чэрвені Дудзінскі асудзіў затрыманьні каля крамы Symbal.by і абяцаў адбівацца ад АМАПу.

Для Дзяніса Дудзінскага сёлетні «Славянскі базар» павінен быў стаць 15-м, для Кацярыны Раецкай — пятым.

Адхіленьне Раецкай Дудзінскі патлумачыў тым, што яна ягоная жонка.

«Мы дарослыя людзі. Мы разумелі, калі нас зьнялі зь іншых мерапрыемстваў, то, значыць, на падыходзе будзе і „Славянскі базар“», — сказаў Дудзінскі.

24 чэрвеня Дудзінскі напісаў пост з чаргі ў краму Symbal.by, дзе асудзіў затрыманьні пакупнікоў крамы напярэдадні. Пасьля таго як вядоўца выказаўся ў сацсетках, прыхільнікі перасталі бачыць яго ў эфіры «Добрай раніцы, Беларусь». Шоўмэн кажа, што ў праграме ў яго бестэрміновы адпачынак. Як доўга ўсё гэта будзе доўжыцца, невядома.

Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё офлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.​Паводле Белавуса, праверкі супраць крамы не спыняюцца, іх робіцца толькі больш.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG