Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР патрабуе расьсьледаваць зьнікненьне Завадзкага і іншых асобаў


Зьміцер Завадзкі
Зьміцер Завадзкі

У 20-ю гадавіну гвалтоўнага зьнікненьня журналіста Зьмітра Завадзкага Рада БНР выступіла з заявай, у якой заклікала да празрыстага і публічнага расьсьледаваньня гвалтоўных зьнікненьняў.

У заяве, якая апублікаваная на старонцы Рады БНР у фэйсбуку, гаворыцца, што «ўлады Беларусі не правялі адкрытага расьсьледаваньня зьнікненьня і сьмерці беларускіх палітыкаў, якія застаюцца аднымі з найбольш рэзанансных злачынстваў у гісторыі постсавецкай Беларусі. Адсутнасьць пераканаўчых публічных вынікаў расьсьледаваньня можа сьведчыць пра незацікаўленасьць афіцыйных уладаў у тым, каб грамадзтва даведалася праўду».

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі запатрабавала «неадкладнага празрыстага публічнага расьсьледаваньня зьнікненьня Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага, а таксама абставінаў сьмерці Генадзя Карпенкі, журналіста Анатоля Майсені, журналіста Алега Бябеніна і іншых вядомых падобных выпадкаў».

Прыгадваючы рэзанансныя палітычныя забойствы, Рада БНР «заклікае сумленных і верных прафэсійным стандартам супрацоўнікаў сьледчых органаў Рэспублікі Беларусь весьці падрыхтоўку да правядзеньня сьледзтва па гэтых справах, незалежна ад цяперашніх распараджэньняў кіраўніцтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG