Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль зноў уводзіць абмежаваньні пасьля новага ўсплёску COVID-19


Вымярэньне тэмпэратуры ў наведніка рэстарацыі, Тэль-Авіў, Ізраіль
Вымярэньне тэмпэратуры ў наведніка рэстарацыі, Тэль-Авіў, Ізраіль

Ізраіль ізноў увёў шэраг абмежаваньняў для барацьбы з каранавірусам. Зноў зачынілі бары і спартовыя залі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Падчас адмысловай нарады ўраду па пытаньнях эпідэмічнай сытуацыі прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу заявіў, што Ізраіль павінен зьмяніць палітыку, каб пазьбегнуць больш шырокага локдаўну, які можа паралізаваць эканоміку краіны. У Ізраілі ўзровень беспрацоўя ўжо перавысіў 20%. Банк Ізраілю прагназуе эканамічны спад на 6%.

«Пандэмія распаўсюджваецца — гэта ясна, як дзень. Яна штодня пашыраецца, і пакідае, насуперак таму, што нам казалі, сьлед цяжкахворых пацыентаў», — сказаў Нэтаньягу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У паведамленьні ўраду адзначаецца, што акрамя закрыцьця бараў, начных клюбаў, трэнажорных заляў, колькасьць наведнікаў рэстарацыяў не павінная перавышаць 20 чалавек у памяшканьні, і 30 чалавек — на адкрытым паветры.

Сынагогі могуць прымаць ня больш за 19 вернікаў, а аўтобусам дазволена перавозіць ня больш як па 20 чалавек.

Эпідэміёляг Хагай Левін заявіў, што Ізраіль не падрыхтаваўся да выхаду з карантыну.

«Вопыт Ізраіля павінен стаць урокам для ўсіх краін: вы ня можаце пераходзіць ад адной крайнасьці да іншай, ад поўнага локдаўну да хуткага, шырокага зьняцьця абмежаваньняў без належнага плянаваньня», — сказаў прафэсар Габрэйскай школы грамадзкага здароўя ўва ўнівэрсытэце Хадашдах.

«Мы павінныя дзейнічаць на аснове дадзеных і засяроджвацца на групах насельніцтва з высокай рызыкай захворваньня. Каранавірус будзе з намі доўга. Гэта маратон, а не спрынт», — сказаў Левін.

У Ізраілі больш за 30 тысячаў людзей захварэлі на COVID-19, 332 чалавекі памерлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG