Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране зафіксавалі найбольш сьмерцяў ад COVID-19 за дзень


Іран 5 ліпеня зафіксаваў 163 выпадкі сьмерці ад COVID-19 за дзень, гэта сама больш сьмяротных зыходаў за ўвесь пэрыяд каранавіруснай пандэміі.​

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на афіцыйныя зьвесткі Міністэрства аховы здароўя краіны.

У Іране да гэтага часу зафіксавана 11,5 тысяч сьмерцяў і 240 тысяч выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі. Колькасьць новых штодзённых выпадкаў інфэкцый і сьмерцяў ад яе рэзка павялічылася за апошні тыдзень пасьля паступовага зьняцьця абмежаваньняў, якія пачаліся ў сярэдзіне красавіка.

Іранцаў, якія ня носяць масак, ня будуць абслугоўваць дзяржаўныя чыноўнікі, а працоўныя месцы, якія не выконваюць пратаколаў аховы здароўя, будуць закрытыя на тыдзень, заявіў прэзідэнт Ірану Хасан Роўхані 4 чэрвеня, калі ён увёў новыя абмежавальныя захады для стрыманьня распаўсюду каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG