Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарчым участку ў Польшчы яўка склала больш за 100%. І ўсё легальна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы падлічыла ўсе галасы, аддадзеныя на прэзыдэнцкіх выбарах у нядзелю. У першым туры перамог Анджэй Дуда (43,5%), другім быў Рафал Тшаскоўскі (30,46%), а выніковая яўка склала 64,51%. У мясцовасьці Сарбінова ў Заходняй Памераніі яўка перавысіла 100%.

Паводле афіцыйных дадзеных, яўка там склала 100,18%, паведамляе партал onet.pl. Як гэта адбылося?

Як высьветлілася, у камісію паступілі 2292 бюлетэні. Іх атрымаў 2191 чалавек, а 1244 выбарнікі ўзялі ўдзел у галасаваньні на падставе пасьведчаньня аб праве голасу ў іншым месцы. Пяці грамадзянам былі адпраўлены выбарчыя пакеты, бо ў сувязі з пандэміяй дапускалася карэспандэнцыйнае галасаваньне.

Са скрыні для галасаваньня камісія дастала 2200 бюлетэняў, у тым ліку 4 з капэртаў для завочнага галасаваньня. Аднак колькасьць выбарнікаў, якія маюць права голасу (унесеных у рэестар, уключаючы дадатковыя формы) на момант заканчэньня галасаваньня, склала 2196 чалавек, што і дало вынік яўкі 100,18%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG