У сталіцы Эстоніі прайшоў пікет салідарнасьці зь Беларусьсю
29 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Таліне прайшоў пікет беларускай дыяспары Эстоніі і неабыякавых грамадзян Эстоніі на знак падтрымкі сумленных і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Удзельнікі пікету таксама паставілі мэтай прыцягнуць увагу да праблем краіны і прадэманстраваць салідарнасьць з палітвязьнямі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.