Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі: «Мы атрымалі за 26 гадоў кожны па аўтазаку!»


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Паводле музыкі Лявона Вольскага, ад рэжыму Лукашэнкі кожны беларус атрымаў толькі адно — свой уласны аўтазак. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Што мы атрымалі за 26 гадоў — дык гэта кожны па аўтазаку! У кагосьці аўтазак камфортны — некалькі пакояў, сучасны дызайн. У іншага — аднапакаёвы без выгодаў. Сярод некалькіх мільёнаў аўтазакаў розныя трапляюцца. Ёсьць такія, што з выгляду і не аўтазак, і ты сам нібыта ім кіруеш, але ня трэба сябе падманваць. Усё адно гэта аўтазак. Сёньня ён чысты, сьветлы, сонечны, але няма гарантыі, што заўтра не ператворыцца ў звычайны змрочны закратаваны бокс. Я бачыў такія мэтамарфозы», — адзначыў Лявон Вольскі.

Па яго словах, вось ужо больш за чвэрць стагодзьдзя беларусы перасоўваюцца ў сваіх аўтазаках па гарадах і мястэчках, і ўвесь час нешта вінныя.

«Мы мусім даказваць, што не дармаеды, што своечасова за ўсё неабходнае заплацілі, што любім свой уласны аўтазак — малую радзіму і наш „вялікі, прыўкрасны, стабільны, „сільны і працьвятаюшчы“ агульны аўтазак“. Яго яшчэ нашыя начальнікі называюць так прыгожа... Дай Бог памяці, нешта вылецела з галавы... А! Успомніў: „государство для народа“!» — пакпіў музыка з сучасных беларускіх рэаліяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG