Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік найбуйнейшай партыі Эўрапарлямэнту выказаў салідарнасьць зь беларусамі. ВІДЭА


Генэральны сакратар Эўрапейскай народнай партыі Антоніё Лёпэс-Істурыс
Генэральны сакратар Эўрапейскай народнай партыі Антоніё Лёпэс-Істурыс

Генэральны сакратар Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) Антоніё Лёпэс-Істурыс выказаў салідарнасьць зь беларускім народам, «які нягледзячы на рэпрэсіі і запалохваньне, абараняе дэмакратыю і свабодныя выбары».

«Я выказваю салідарнасьць, сваю і ЭНП, з тымі, хто ў турмах і падвяргаецца катаваньням, — Паўлам Севярынцам, Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Віктарам Бабарыкам і іншымі. Мы захапляемся вашай мужнасьцю і адданасьцю Беларусі, — кажа Лёпэс-Істурыс у відэазвароце. — Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў».

Сьледам за старшынём ЭНП Дональдам Тускам Істурыс заклікаў усіх эўрапейцаў далучыцца да кампаніі салідарнасьці зь беларусамі. Свой зварот ён закончыў словамі «Жыве Беларусь!»

Эўрапейская народная партыя (фактычна гэта кааліцыя партый правацэнтрысцкага спэктру) цягам двух апошніх дзесяцігодзьдзяў утрымлівае ў Эўрапарлямэнце найбольшую фракцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG