Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зарэгіструюць Бабарыку кандыдатам у прэзыдэнты?


Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Якой будзе рэакцыя грамадзтва і іншых прэтэндэнтаў на затрыманьне Бабарыкі? Ці мае значэньне юрыдычны бок абвінавачваньняў? Якую ролю могуць адыграць Расея і Захад?Гэтыя тэмы ў сувязі з затрыманьнем Віктара Бабарыкі абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Сьцісла

  • Затрыманьні Віктара Бабарыкі, як і ўвогуле падзеі вакол «Белгазпрамбанку», варта разглядаць як палітычны ціск на апанэнта.
  • Перад уладай паўстае дылема: рэгістраваць Бабрыку ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты альбо не. Закон прадугледжвае не рэгістрацыю з прычыны судзімасьці, судзімасьці ў Бабарыкі няма. Але могуць знайсьці іншыя «зачэпкі» — «недакладнасьці» у дэклярацыі аб даходах ці «замежнае фінансаваньне»
  • Паводле размоваў зь людзьмі, напрыклад у Віцебску, можна зрабіць выснову, што спробы ўладаў скампрамэтаваць Бабарыку, сытуацыя вакол «Белгазпрамбанку» толькі павялічылі папулярнасьць Бабарыкі.
  • Выглядае, што аддадзена каманда не рэгістраваць Бабарыку. Бо ягонае знаходжаньне за кратамі ў статусе кандыдата ў прэзыдэнты толькі павялічыць колькасьць галасоў, пададзеных за яго ў дзень галасаваньня (іншая справа, як гэтыя галасы будуць лічыцца).
  • Іншыя прэтэндэнты цяпер апынаюцца перад выбарам зь некалькіх варыянтаў. Сярод іншага, яны могуць, на знак пратэсту, зьняць свае кандыдатуры, каб Лукашэнка застаўся ў бюлетэні адзін. Фактычна, гэта рэалізацыя сцэнару байкоту. Аднак наўрад ці кандыдаты на гэта пойдуць.
  • Раней Бабарыка казаў пра наяўнасьць пэўнага пляну ў выпадку, калі ён будзе арыштаваны, і што ўдзел ягонай каманды як кандыдата ў прэзыдэнты ў выбарчай кампаніі ня спыніцца. Аднак ці існуе падобны плян у выпадку не рэгістрацыі — невядома.
  • Як варыянт, у выпадку не рэгістрацыі Бабарыкі ягоныя прыхільнікі могуць заклікаць не ісьці галасаваць. Але гэта будзе мець эфэкт толькі ў тым выпадку, калі такую ідэю ўсьвядоміць і падтрымае кожны, хто паставіў за яго подпіс.
  • Безумоўна, варта чакаць рэакцыі Захаду на затрыманьне Бабарыкі ў форме заяваў. Аднак для Лукашэнкі самай непажаданай іх формай былі б санкцыі. А іх, мяркуючы па ўсім, ва ўсялякім разе на гэтым этапе, ня будзе.
  • Лукашэнка для Крамля застаецца чалавекам, які будзе захоўваць членства Беларусі ў ваенным саюзе з Расеяй (чым, па сутнасьці, зьяўляецца АДКБ).
  • Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

    • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
    • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
    • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
    • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
    • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
    • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
    • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
    • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
    • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
    • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG