Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыняў запрашэньне прысутнічаць на парадзе ў Маскве, — пасол Расеі


Дзьмітры Мезенцаў
Дзьмітры Мезенцаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў заявіў, што Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэньне прысутнічаць на парадзе Перамогі ў Маскве.

«Мы ўдзячныя кіраўніку беларускай дзяржаў за гатоўнасьць прыняць удзел ва ўрачыстасьцях 24 чэрвеня ў Маскве ў гонар Вялікай Перамогі. (...) Запрашэньне Ўладзіміра Уладзіміравіча Пуціна прынятае прэзыдэнтам Беларусі », — сказаў Мезенцаў журналістам у сераду ў Менску.

У аўторак Лукашэнка пацьвердзіў удзел беларускага боку ў парадзе Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня.

«Як жа: беларусы правялі парад 9 траўня, а Расея не правяла — трэба праводзіць. Ну, паедзем правядзем парад», — заявіў кіраўнік краіны падчас паездкі ў Горадні. Разам з тым Лукашэнка не ўдакладніў, ці паедзе ён сам на парад.

Раней прэс-сакратар Міністэрства абароны рэспублікі Натальля Гаўрусік паведаміла, што на парадзе ў Маскве плянуе прысутнічаць міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG