Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўручыла ноту Беларусі з прычыны магчымага забруджваньня Нёмана


Ірхіўнае ілюстрацыйнае фота
Ірхіўнае ілюстрацыйнае фота

Літва ўручыла Беларусі ноту, у якой афіцыйна просіць даць інфармацыю пра тое, ці фіксавалася ў Беларусі забруджваньне ракі, піша delfi.lt.

Пра гэта 16 чэрвеня паведаміў дарадца міністра навакольнага асяродзьдзя Літвы Юстас Ясконіс. Ноту падпісала віцэ-міністарка навакольнага асяродзьдзя Літвы Юстына Грыгаравічэне, яе перададуць МЗС Літвы, каб накіраваць Беларусі па дыпляматычных каналах.

Першыя аналізы пробаў вады, узятых літоўскімі экспэртамі, паказалі крыху паніжаны, але не крытычны ўзровень кіслароду. Пры тым тэмпэратура вады ў рацэ была 20–21 градус, таму яна магла выклікаць скарачэньне кіслароду. Вынікі іншых аналізаў плянуюць атрымаць на пачатку наступнага тыдня.

Інфармацыю пра масавы замор рыбы ў Нёмане на ўчастку ракі ў Горадні і ў раёне плаціны ГЭС у мінулыя выходныя распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках відавочцы.

Пасьля атрыманьня гэтай інфармацыі літоўскае Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя ўзяло пробы вады зь Нёмана каля Алі́ты (Alitus) і Друскенікаў (Druskininkai).

15 чэрвеня Горадзенская інспэкцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя паведаміла агенцтву Інтэрфакс-Захад, што прычынай масавага замору рыбы ў Нёмане магло стаць зьніжэньне канцэнтрацыі кіслароду.

«Адназначна, што ў рачной вадзе — малое ўтрыманьне кіслароду, якое выклікана гарачым надвор’ем. На асобных участках Нёмана тэмпэратура вады падымалася да +30°C. Папярэдне гэта магло стаць прычынай замору рыбы», — сказалі ў інспэкцыі і дадалі, што канчатковую прычыну высьветляць на працягу тыдня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG