Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У трох абласьцях Беларусі здарыўся мор рыбы


У некалькіх вадаёмах Віцебскай, Магілёўскай і Менскай абласьцей выявілі факты гібелі рыбы. Прычыны высьвятляюцца. Магчыма, зьлівалі ў ваду хімікаты пасьля сельскагаспадарчых работ.

Пра гэта піша Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.​

Памерлую рыбу знайшлі:

  • у Дзяржынскім вадасховішчы;
  • на возеры Званае ў Полацкім раёне;
  • у рацэ Патачанка ў Докшыцкім раёне;
  • у вадаёме ля вёскі Трылесіна ў Дрыбінскім раёне;
  • у канале ля вёскі Ялча Чэрвеньскага раёну.

Рыбу накіруюць на вэтэрынарна-санітарную экспэртызу. Праводзіцца збор і ўтылізацыя рыбы. Выклікалі сьледчых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG