Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няма чаго там стаяць». На радзіме Лукашэнкі не далі зьбіраць подпісы старшыні «Руху за свабоду». Відэа


Старшыня руху «За свабоду» і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Юры Губарэвіч, архіўнае фота
Старшыня руху «За свабоду» і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Юры Губарэвіч, архіўнае фота

Па словах старшыні Александрыйскага сельсавету Мікалая Стаякова, які прыйшоў паглядзець на пікет апазыцыянэра, Губарэвіч сам зразумеў, што «няма чаго там стаяць».

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Чыноўнік паведаміў, што зьбіраць подпісы ў месцы, дзе гэта хацеў рабіць Юрась Губарэвіч, заканадаўствам не забараняецца.

16 чэрвеня старшыня руху «За свабоду» і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Юры Губарэвіч разам зь сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы прыехаў на радзіму Аляксандра Лукашэнкі з выбарчым пікетам. Сабраць подпісы, аднак, у Губарэвіча не атрымалася. Пікет хутка быў акружаны групай мясцовых жыхароў, якія настойліва прасілі апазыцыянэра сысьці. Губарэвіч вёў жывы эфір у сваім фэйсбуку.

Пракамэнтаваць здарэньне Свабода папрасіла прадстаўніка мясцовай адміністрацыі. У размове ён прызнаўся, што сам быў сярод тых, хто прыйшоў да пікету Губарэвіча.

«А хто вам сказаў, што яму нехта нешта забараняў рабіць? Яму ніхто не забараняў зьбіраць подпісы, гвалтоўна яго не праганялі, — сказаў у размове са Свабодай старшыня Александрыйскага сельсавету Мікалай Стаякоў. — Нічога такога.

Я сам бачыў, што там адбывалася. Прыйшоў у самым канцы. Там была група мясцовых жыхароў. Людзі выказалі свой пункт гледжаньня, нічога супрацьзаконнага я ў гэтым ня бачу. Ніхто іх (кампанію Губарэвіча. — РС) адтуль гвалтоўна не праганяў. Ніякіх фізычных узьдзеяньняў да іх не прымянялася. Людзі сабраліся самі і зьехалі. Яны зразумелі, што ім няма чаго там стаяць. Ніхто подпісы за іх аддаваць ня будзе».

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG