Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Скарыны амбасадара, які наведаў менскі парад 9 траўня, а пасьля падаў у адстаўку


Амбасадар Славаччыны ў Беларусі Ёзэф Мігаш
Амбасадар Славаччыны ў Беларусі Ёзэф Мігаш

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў амбасадара Славаччыны ў Беларусі Ёзэфа Мігаша ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ ён падпісаў 15 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Лукашэнкі.

Ёзэф Мігаш атрымаў гэты ордэн «за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне дружалюбных адносін і разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Славаччынай».

Амбасадар Славаччыны ў Беларусі Ёзэф Мігаш быў адным зь нешматлікіх амбасадараў, якія наведалі парад на Дзень Перамогі ў Менску, нягледзячы на эпідэмію каранавірусу. Фактычна большасьць амбасадараў краін Эўразьвязу, акрамя амбасадараў Вугоршчыны і Славаччыны, не прынялі запрашэньня прыйсьці на парад. Ёзэф Мігаш свой удзел абгрунтаваў тым, што гэта прынцыповы момант, бо ён «сын партызана і антыфашыста».

14 траўня стала вядома, што Ёзэф Мігаш пайшоў у адстаўку. Паведамлялася, што Мігаш не параіўся са сваім Міністэрствам замежных спраў адносна рашэньня ўзяць удзел у парадзе 9 траўня ў Менску, чым парушыў пратакол. Канфлікт на гэтай глебе і стаў прычынай адстаўкі.

Лукашэнка назваў міжнародным скандалам адкліканьне амбасадара Славаччыны за ўдзел у парадзе на Дзень Перамогі ў Менску, заявіўшы, што рашэньне кіраўніцтва Славаччыны недапушчальнае.

Ёзэф Мігаш быў прызначаны ў Беларусь у 2016 годзе. Да таго працаваў у дыпляматычных прадстаўніцтвах сваёй краіны ў Расеі і ва Ўкраіне. Быў сьпікерам славацкага парлямэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG