Кампанія SpaceX Ілана Маска зрабіла пасьпяховы запуск ракеты-носьбіта «Фалькон-9» з касмадрому на мысе Канавэрал з 61 спадарожнікам на борце. Трансьляцыя старту ішла ў YouTube-канале кампаніі.
На арбіту запусьцілі 58 спадарожнікаў сувязі ў рамках праграмы будаўніцтва сеткі высакахуткаснага спадарожнікавага інтэрнэту Starlink і 3 спадарожніка SkySat Earth, прызначаных для фатаграфаваньня Зямлі.
Гэта першы пуск SpaceX у рамках праграмы спадарожных пускаў, калі ракета-носьбіт, акрамя асноўнай нагрузкі, бярэ з сабой дадатковую.
Раней у суботу амэрыканская прыватная касьмічная кампанія Rocket Lab запусьціла звышлёгкую ракету-носьбіт «Электрон» з стартавай пляцоўкі ў Новай Зэляндыі.
На борце былі тры спадарожнікі Нацыянальнага ўпраўленьня вайскова-касьмічнай выведкі ЗША, аўстралійскі тэлекамунікацыйны спадарожнік Pathfinder і звышмалы навуковы спадарожнік NASA.
SpaceX апублікавала цэны на спадарожныя пускі на сайце. Замоўцу старту 13 чэрвеня вывядзеньне на палярную сонечна-сынхронную арбіту каштавала мільён даляраў за 440 фунтаў, то бок прыкладна ў 5025 даляраў за кіляграм. Уладальнікі спадарожнікаў назвалі цану неймаверна канкурэнтаздольнай.