Касьмічны карабель Crew Dragon з двума амэрыканскімі астранаўтамі на борце — Дагласам Гарлі і Бобам Бэнкенам — прыстыкаваўся 31 траўня да Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС). За падзеямі на арбіце можна сачыць тут:
Касьмічная ракета Falcon 9 з караблём Crew Dragon стартавала з касмадрома ў Флорыдзе напярэдадні. Гэта першы пілятаваны палёт касьмічнага карабля, распрацаванага SpaceX Ілона Маска.