Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя канфіскавала больш за 400 цішотак з надпісам ПСІХОЗ%


Цішотка symbal.by
Цішотка symbal.by

Супрацоўнікі Савецкага РАУС Менску 12 чэрвеня канфіскавалі ў кур‘ера крамы symbal.by Максіма Блізьнюковіча 419 цішотак з надпісам ПСІХОЗ%. Пра гэта паведаміў уладальнік крамы Павал Белавус у сваім Фэйсбуку.

«У 18.10 кур‘ера крамы Symbal.by Максіма Блізьнюковіча спынілі супрацоўнікі ДАІ на праспэкце Машэрава за 100 мэтраў ад нашай крамы для праверкі дакумэнтаў. Яны сказалі, што такі самы, як у яго, аўтамабіль, чырвоны «пэжо», праходзіць праверку ў выніку нейкага дарожнага здарэньня, і папрасілі праехаць у Савецкі РАУС».

На тэрыторыі Савецкага РАУС, паводле Белавуса, міліцыянты пачалі правяраць машыну і зьвярнулі ўвагу на скрынкі, у якіх ляжалі цішоткі ПСІХОЗ%. Кур’ер вёз іх з вытворчасьці ў краму.

«Міліцыянты сказалі, што ім трэба забраць гэтыя цішоткі на праверку і склалі пратакол выманьня. Копіяў пратакола не далі і сказалі чакаць, што з намі зьвяжуцца», — піша Белавус.

Надпіс ПСІХОЗ% на майцы symbal.by зьвязаны зь лічбай 3 %. Менавіта столькі ў розных інтэрнэт-апытаньнях атрымлівае Аляксандар Лукашэнка, што стала ўжо папулярным інтэрнэт-мэмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG