Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера «Шэрага ката» і двух актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» асудзілі на «суткі»


ІЧУ на Акрэсьціна, архіўнае фота
ІЧУ на Акрэсьціна, архіўнае фота

Цяпер актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзьмітрый Казлоў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна ў Менску, паведамляе «Вясна».

  • Дзьмітры Казлоў (блогер «Шэры кот») атрымаў 20 сутак арышту,
  • Арцём Чарняк — 25 сутак,
  • Міхаіл Бандарэнка — 17 сутак.

Вядома, што Бандарэнку і Чарняка судзілі ў судзе Савецкага раёну Менску па 2 артыкулах — 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі).

Усіх іх затрымалі 10 чэрвеня супрацоўнікі АМАПу. Напярэдадні ў Telegram-канале «Эўрапейскай Беларусі» зьявіўся здымак плякатаў насупраць будынка суду Першамайскага раёну, аўтары плякатаў патрабавалі свабоды для актывістаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт у ізалятары на Акрэсьціна і ў СІЗА на Валадарскага — Андрэя Войніча, Вольгі Мікалайчык, Максіма Вінярскага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага. На адным плякаце было напісана «Свабоду ўсім палітычным зьняволеным» і «Стоптаракан».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG