Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ заклікала Генпракуратуру і СК даць ацэнку «зьняважлівым ды пагрозьлівым» заявам Лукашэнкі


Архіўнае фота. Цяперашні і былы старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў (справа) і Аляксей Янукевіч на зьезьдзе партыі
Архіўнае фота. Цяперашні і былы старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў (справа) і Аляксей Янукевіч на зьезьдзе партыі

Партыя БНФ выступіла з заявай, у якой заклікала Генэральную пракуратуру і Сьледчы камітэт даць прававую ацэнку выказваньням кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і забясьпечыць вяршэнства закону падчас выбарчай кампаніі.

Разам з ігнараваньнем небясьпекі для людзей выбараў падчас пандэміі каранавірусу ўлады ігнаруюць «мінімальныя нормы права, маралі і прыстойнасьці», ужываючы гвалт у дачыненьні да апанэнтаў ад старту выбарчай кампаніі, гаворыцца ў заяве.

Беларускі народны фронт таксама заявіў пра

  • Масавыя адвольныя затрыманьні сябраў ініцыятыўных групаў, удзельнікаў пікетаў па зборы подпісаў і нават саміх асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі.
  • Непрыхаваную агітацыю за Лукашэнку з боку дзяржаўных СМІ і «псэўдаграмадзкіх арганізацый», якія фінансуе дзяржава, разам з «паклёпам і дыскрэдытацыяй апанэнтаў улады».
  • Зьняважлівыя выказваньні Лукашэнкі на адрас іншых удзельнікаў выбарчай кампаніі.
  • «Недвухсэнсоўныя заявы» Лукашэнкі «пра дапушчальнасьць масавых забойстваў удзельнікаў пратэстаў і гатоўнасьць абараняць уласную ўладу фактычна любымі сродкамі».
  • Рэпрэсіі супраць апанэнтаў улады, «улады ня грэбуюць грубымі правакацыямі і злоўжываньнем крымінальным заканадаўствам» (гаворка пра затрыманых па «справе Ціханоўскага» і ціск на сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, ператрусы ў Белгазпрамбанку, якім раней кіраваў Віктар Бабарыка).
  • Неўключэньне ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазыцыйных партый і рухаў, што стварае ўмовы для «незаконных маніпуляцый падчас падрыхтоўкі галасаваньня» і фальсыфікацыі вынікаў выбараў.

У БНФ лічаць, што дзеяньні Лукашэнкі «скіраваныя на распальваньне нянавісьці і варожасьці ў грамадзтве, запалохваньне выбарнікаў і ўсіх, хто выступае супраць цяперашняга аўтарытарнага рэжыму». Некаторыя яго дзеяньні ўтрымліваюць прыкметы парушэньня цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага Кодэксу Беларусі, гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым сойм Партыі БНФ заклікае Генпракуратуру і Сьледчы камітэт

  • неадкладна прыняць захады дзеля забесьпячэньня законнасьці падчас правядзеньня выбарчай кампаніі,
  • вызваліць затрыманых удзельнікаў выбарчай кампаніі ды спыніць іх крымінальны перасьлед,
  • даць належную прававую ацэнку зьняважлівым ды пагрозьлівым выказваньням Аляксандра Лукашэнкі.

А мясцовыя органы ўлады —

  • забясьпячыць удзел ва ўчастковых выбарчых камісіях прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў і прадстаўнікоў усіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG