Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра справу «Белгазпрамбанку»


Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць новы перасьлед людзей, зьвязаных з прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта Беларусі. На былых і цяперашніх супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку», якім кіраваў Віктар Бабарыка, завялі крымінальную справу.

Грышка:
Неяк раз гарачым летнім ранкам,
Калі трэба кандыцыянэр,

Саўка:
Прыхадзілі ў офіс Газпрамбанку,
Прыхадзілі людзі з ДФР.

Прыхадзілі, дзела завадзілі.
Эта быстра дзелаюць у нас.

Грышка:
Бабарыку покуль не схапілі,
Пачакайце, усяму свой час.

Неба сьпёкай летняю палала,
Да піўка цягнулася рука.

Саўка:
Возьле штаба спадара Цапкалы
Пахадзілі людзі з КДК.

Пахадзілі, но не захадзілі.
Дзескаць, врэмя не прышло пака.

Грышка:
Не будуйце розных вы ідылій, -
Намякаюць людзі з КДК.

Саўка:
Хто-та смагу мінералкай гасіць,
Хто-та віскі п’е бязь лішніх слоў.

Грышка:
Вось навіны з нашага калгасу,
Вось і ўсё. From Belarus with love.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG