Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паслаў Зяленскаму вышыванкі і напісаў пра абарону права на самастойнасьць


Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка наведаў выставу майстроў народнай творчасьці ў Іўі, 21 жніўня 2019 году
Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка наведаў выставу майстроў народнай творчасьці ў Іўі, 21 жніўня 2019 году

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і ягонай жонцы Алене беларускія вышыванкі. Пра гэта піша Telegram-канал «Пул першага».

Уладзімір Зяленскі паслаў раней украінскую вышыванку Аляксандру Лукашэнку, калі ва Ўкраіне адзначаўся Дзень вышыванкі, у трэці чацьвер траўня. Падарунак быў перададзены амбасадарам Украіны ў Беларусі Ігарам Кізімам празь міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея.

Вышыванкі, пасланыя Лукашэнкам у Кіеў, Telegram-канал «Пул першага» назваў «Ответочка Зеленскому», намякнуўшы, што беларуская пасылка прыйдзе ва Ўкраіну акурат да беларускага Дня вышыванкі, які адзначаецца 2 ліпеня. Да падарунка Аляксандар Лукашэнка прыклаў ліст, у якім адзначаецца, што Беларусь і Ўкраіна «гістарычна стаялі плячо ў плячо, абаранялі правы на самастойнае і свабоднае разьвіцьцё», паведамляе БЕЛТА.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG