Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музычны праект пра расстраляных літаратараў зьявіўся на iTunes i Google.Play


На iTunes, Google.Play і іншых музычных сэрвісах адбыўся афіцыйны рэліз музычнага праекту «Нерасстраляныя». У яго межах вядучыя беларускія музыкі стварылі песьні на вершы беларускіх паэтаў 1920-1930-х.

Музычны альбом «(Не)расстраляныя» – частка праекту, які паўстаў з ініцыятывы парталу TuzinFM. У яго межах прайшлі лекцыі з выступамі музыкаў у Менску, прэзэнтацыі ў рэгіёнах, выйшла сэрыя дызайнэрскіх нататнікаў, зьявіліся пэрсанальныя старонкі паэтаў у Facebook, прайшоў вялікі канцэрт з удзелам Лявона Вольскага, Зьмітра Вайцюшкевіча, гуртоў Dzeicuiki, Re1ikt ды іншых удзельнікаў праекту.

Цяпер усе песьні, якія былі створаныя для яго, даступныя для праслухоўваньня, набыцьця і спампоўваньня на iTunes, Google.Play і іншых музычных сэрвісах. Усе грошы, атрыманыя са стрымінгу, пойдуць на далейшае разьвіцьцё гэтага праекту.

«Мы хочам ушанаваць творцаў ня толькі за тое, што іх забілі, але і за тое, што яны зрабілі: прыняць іх у нашым часе, асэнсаваць тое, што яны пасьпелі стварыць і працягнуць іх гісторыю далей», — тлумачыць сэнс праекту аўтар ідэі і прадусар Сяргей Будкін.

Цяпер рыхтуецца да друку кніга «(Не)расстраляныя» з тэкставымі вэрсіямі лекцыяў, якія ў межах праекту падрыхтавалі літаратуразнаўцы і гісторыкі. У яе таксама ўвойдуць абраныя творы кожнага з 17 герояў праекту, фота і дакумэнты. Плянуецца, што кніга «Нерасстраляныя» выйдзе пры канцы 2020 года ў выдавецтве «Янушкевіч».

Тым часам, на базе відэа лекцый для праекту «(Не)расстраляныя» Лятучы ўнівэрсытэт зрабіў адукацыйны курс, які можа прайсьці кожны ахвочы. Адну з слухачак, пісьменьніцу з Бялграду Даяну Лазарэвіч гэты курс натхніў на тое, каб перакласьці інфармацыю і творы герояў праекту на сэрбскую мову.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG