5 чэрвеня ў Мазыры затрымалі фэрмэра Аляксандра Вянгуру. Пра яго здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі і «браў інтэрвію» ў ягоных парсюкоў — «прыкарытнікаў».
Учора ў фэрмэра быў ператрус, забралі ноўтбук.
«Сёньня ён пайшоў у міліцыю, каб забраць назад ноўтбук. У выніку Аляксандра затрымалі. Мне ў дзяжурнай частцы сказалі, што па адміністрацыйнай справе і што павязуць на суд. Больш нічога ня ведаю», — сказала Свабодзе жонка фэрмэра Ірына.
Сёньня ў Мазыры таксама затрымалі Аляксандра Цуранава і Дзяніса Коласа.