Падзеі 7 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
7 чэрвеня 1958 году на левым узьбярэжжы Заходняй Дзьвіны пачалося будаўніцтва гораду Наваполацку.
Таксама ў гэты дзень
1099 — падчас першага крыжовага паходу пачалася аблога Ерусаліму.
1563 — Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які зраўняў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім.
1927 — у Варшаве супрацоўнік «Беларускага слова» Барыс Каверда забіў савецкага амбасадара Пятра Войкава.
1995 — па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў палажэньні аб дзяржаўным гербе і сьцягу. На зьмену бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» афіцыйна вярнуліся амаль ня зьмененыя сьцяг і герб БССР.
У Менску пры поўным стадыёне «Дынама» з нацыянальнымі сьцягамі футбольная зборная Беларусі здабыла гістарычную перамогу над Галандыяй. Пераможны гол забіў паўабаронца Сяргей Герасімец.
У гэты дзень нарадзіліся
1794 — нарадзіўся Пётар Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, прыхільнік каталіцтва. За крытыку праваслаўя і самаўладзтва быў абвешчаны вар’ятам.
1848 — нарадзіўся Поль Гаген, францускі мастак.
1880 — нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, прафэсар хіміі.
У 1906 годзе Іваноўскі ўзначаліў створанае ім у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку «Загляне сонца і ў наша аконца». У 1942 быў прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Менску. Загінуў 7 сьнежня 1943 у выніку тэрарыстычнага замаху савецкімі дывэрсантамі.
У памяці
1492 — у Горадні памёр Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі у 1440–1492.
1976 — памёр Міхась Машара, заходнебеларускі паэт, савецкі празаік і перакладчык.