Падзеі 5 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
5 чэрвеня 1938 году ў Сыбіры ў савецкім канцлягеры быў расстраляны Юрка Лістапад, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
Таксама ў гэты дзень
1919 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае жыцьцё». Рэдактар Францішак Аляхновіч.
«Сьмех таксама, як і хлеб, адна з галоўнейшых патрэб».
Францішак Аляхновіч
1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны сьцяг», органа Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі (выдавалася да 14 кастрычніка 1923 году), была забароненая польскімі ўладамі.
1947 — дзяржаўны сакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з прамовай у Гарвардзкім унівэрсытэце, у якой выклаў праграму дапамогі пасьляваеннай Эўропе, якая пазьней атрымала назву «плян Маршала».
У гэты дзень нарадзіліся
1854 — Юдаль Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выдатны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст.
1870 — Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі дзеяч, біскуп Менскі, пасьля Пінскі.
У памяці
2004 — ня стала Рональда Рэйгана, 40-га прэзыдэнта ЗША.
«Урад не вырашае праблем — ён іх фінансуе».
Рональд Рэйган