Днём 31 траўня людзі выйшлі падпісацца на выбарчыя пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў па ўсёй Беларусі. У Менску выстраілася вялізная чарга да пікетаў на Камароўскім рынку.
Чарга на пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў на менскай Камароўцы. ФОТА

1

2
Па стане на 18.00 чарга на Камароўцы не разыходзілася

3
Па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманьні актывістаў і блогераў, у тым ліку затрымалі Міколу Статкевіча і Дзяніса Ўрбановіча

4
Неаднаразова людзі ў чарзе казалі, што на пікеты іх прывяло затрыманьне Сяргея Ціханоўскага

5
Чэргі да пікетаў былі ня толькі ў Менску (на гэтым фота), але і ў Горадні, Берасьці, Гомлі, Магілёве, Жлобіне, Маладэчне, Віцебску, Лідзе, Стоўпцах, Рэчыцы і іншых гарадах. Кадры з гарадоў Беларусі тут

6

7

8
Ад імя патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай апублікавалі ў Telegram заклік да тых, хто прыходзіць на пікеты ейнай ініцыятыўнай групы. Яна падзякавала тым, хто стаіць у доўгіх чэргах, але дадала: «Я катэгарычна асуджаю любыя спробы з боку правакатараў ператварыць законныя і мірныя мерапрыемствы па зборы подпісаў у мітынгі крыкамі і гармідарам, заклікамі да агрэсіі і гвалту, бойкамі!»

9
Подпісы зьбіралі ня толькі на стацыянарных пунктах, але і проста ў чарзе

10

12
Чарга даходзіла да будынку Міністэрства спорту і турызму

13

14

15
Пікетоўцы скандуюць «Стоп таракан!», «Сыходзь»

16
На Камароўцы зьбіраць подпісы і за Валера Цапкалу...

19
...і за Віктара Бабарыку

20
Шмат хто з прысутных трымае ў руках прадметы абутку — сапраўдныя і жартаўлівыя

21
У Менску чарга да пікету на Камароўскім рынку расьцягнулася да выхаду са станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа»

22
Некаторыя людзі ў трансьляцыі Свабоды казалі, што стаялі ў чарзе і дзьве, і тры гадзіны

23
Тэпці сталі адным з сымбаляў прыхільнікаў Ціханоўскіх

24

25