Затрыманага ў пятніцу ўвечары ў Гародні Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 7 чалавек перавезьлі ў Менск.
Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсціна. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».
Таксама каля 20-й гадзіны стала вядома, што на волю былі выпушчаны тры затрыманыя. Гэта гамельчукі Дзьмітрый Рудзянкоў і Аляксей Ісачанка, і жыхар Менску Мікалай Лобусаў. Іх апыталі ў якасьці сьведак.