З касмадрому ў Флорыдзе на Міжнародную касьмічную станцыю запускаюць амэрыканскі касьмічны карабель. Упершыню астранаўтаў у космас запускае прыватная кампанія. Ад 2011 Амэрыка пасылала сваіх астранаўтаў на арбіту з дапамогай карпарацыі «Роскосмос» і цяпер спадзяецца пазбавіцца ад расейскай залежнасьці ў галіне касманаўтыкі.