Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч


Міхась Міцкевіч, архіўнае фота
Міхась Міцкевіч, архіўнае фота

27 траўня памёр Міхась Міцкевіч, сын Якуба Коласа. Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго ўнучка Васіліна Міцкевіч.​ Міхасю Міцкевічу было 94 гады.​

Міхась Міцкевіч меў ступень доктара тэхнічных навук, вывучаў апрацоўку мэталу. За распрацоўкі ў галіне тэхналёгіі і абсталяваньня для электраэразійнай апрацоўкі мэталаў у 1980 годзе Міцкевіча ўзнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй БССР. Міцкевіч падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, зрабіў 20 вынаходак.​

Дзякуючы Міхасю Міцкевічу ў 2018 годзе выйшаў непадцэнзурны варыянт паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Міхась Міцкевіч усё жыцьцё трымаў у памяці сапраўдны варыянт твору, які і стаў асновай кнігі.


Акрамя Міхася, у Якуба Коласа было яшчэ два сыны: Даніла і Юры. Юры Міцкевіч загінуў на фронце ў 1941 годзе ў 24-гадовым веку. Старэйшы сын Даніла пасьля сьмерці бацькі стаў першым дырэктарам Дзяржаўнага літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа, атрымаў званьне заслужанага дзеяча культуры БССР. Даніла Міцкевіч памёр у 1996 годзе, пахаваны на Вайсковых могілках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG