У галерэі «Ў» у Менску падчас чарговых заняткаў курсаў беларускай мовы «Мова нанова» перад студэнтамі выступіў сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.
Ён распавёў цікавыя выпадкі з жыцьця сваёй сям’і, падзяліўся ўспамінамі пра дзяцінства, пра свае адносіны з бацькам і пра сяброўства з Янкам Купалам.
Міхась Міцкевіч прачытаў таксама ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Сымон -музыка».