Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэнгенскія візы маюць каштаваць 35 эўра ўжо з 1 ліпеня


Рада Эўразьвязу 27 траўня ратыфікавала адпаведнае пагадненьне.

Чакаецца, што ад 1 ліпеня беларусы змогуць падавацца на шэнгенскія візы з консульскім зборам 35 эўра.

Згодна з пагадненьнем аб рэадмісіі Беларусь абавязваецца прымаць на сваю тэрыторыю грамадзян, якія парушылі ўмовы ўезду на тэрыторыю ЭЗ або ўмовы знаходжаньня ў ЭЗ. Пагадненьне датычыць як асобаў, якія маюць дазвол на пражываньне ў ЭЗ або дзейную візу, выдадзеную Беларусьсю, так і тых, хто незаконна трапіў на тэрыторыю ЭЗ пасьля знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі або транзыту празь яе.

Згодна з пагадненьнем аб палягчэньні выдачы візаў, плата за візу для беларусаў, якія едуць на тэрыторыю ЭЗ на тэрмін да 90 дзён у любы 180-дзённы пэрыяд, будзе зьніжаная да 35 эўра (некаторыя катэгорыі падарожнікаў будуць вызваленыя ад гэтай аплаты). Тэрмін для разгляду зваротаў аб выдачы візаў у кансулятах будзе скарочаны да 10 дзён.

Некаторыя катэгорыі беларускіх грамадзян, такія як журналісты, студэнты і ўдзельнікі афіцыйных дэлегацый, змогуць атрымліваць візы для шматразовага ўезду, якія будуць дзейнічаць даўжэй, і ім трэба будзе прадстаўляць менш дакумэнтаў для абгрунтаваньня мэты паездкі.

Тэксты пагадненьняў былі падпісаныя ў студзені пасьля перамоваў, якія цягнуліся больш за пяць гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG