Удзельнік прэзыдэнцкай гонкі, былы банкір Віктар Бабарыка сустракаецца зь людзьмі са сваёй ініцыятыўнай групы ў Менску і адказвае на пытаньні.
Падчас сустрэчы Бабарыка, у прыватнасьці, сказаў, што прадстаўнікі аднаго зь іншых патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты прапаноўвалі яму пасаду прэм'ер-міністра ў тым выпадку, калі ён здымецца з выбараў. Ён, аднак, не назваў, ад каго паступала такая прапанова.