Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нашыя пачуцьці мацнейшыя за каранавірус». Першы ў Беларусі пацыент з COVID-19 ажаніўся


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У мінулую суботу пабраліся шлюбам студэнт з Ірану Парса і беларуская студэнтка Паліна, піша Tut.by. Парса быў першым у Беларусі, у каго выявілі COVID-19, хваробу таксама знайшлі ў бацькі Паліны.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У ЗАГС запрасілі толькі бацькоў нявесты, бацьку жаніха (ён прыехаў з Ірану ў Беларусь па справах), сьведак і самых блізкіх сяброў.

Маладыя хацелі зрабіць вялікае сьвята і запрасіць шмат гасьцей, але праз сытуацыю з пандэміяй каранавірусу гэта давялося перанесьці. Ды «нашыя пачуцьці мацнейшыя за каранавірус, таму росьпіс мы вырашылі не адкладаць», тлумачыць ён. Але зь мядовым месяцам усё адно давядзецца пачакаць.

Цяпер Парса і Паліна працягваюць вучыцца дыстанцыйна, пра каранавірус ужо і не ўспамінаюць. Парса кажа, хваробу перанесьлі добра, цяпер зьяўляюцца донарамі плязмы (пераліваньне плязмы хворым ад тых, —​ хто перахварэў на COVID-19, гэта экспэрымэнтальны спосаб лячэньня, эфэктыўнасьць якога пакуль не даказаная).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG