Адзін з раённых кіраўнікоў Сафіі выказаўся за тое, каб прыбраць помнік эпохі камунізму ў гонар «савецкіх вызваліцеляў» Баўгарыі ў 1944 годзе з сталічнага грамадзкага парку.
Старшыня Лозенецкага раёну сталіцы Канстанцін Паўлаў зьвярнуўся з такой ініцыятывай да мэра Сафіі, бо лічыць, што «горад павінен быць вызвалены ад сымбаляў таталітарнай эпохі».
Такая просьба гарадзкога чыноўніка стала адказам на атрыманы ім раней ліст ад амбасадара Расеі ў Баўгарыі Леаніда Маракова, у якім дыплямат выказаў «глыбокае абурэньне» прапановай Паўлава прыбраць помнік з гарадзкога раёну, якім ён кіруе. Паўлаў заявіў, што пераслаў ліст амбасадара ў МЗС Баўгарыі і чакае рэакцыі.
Баўгарскі чыноўнік прапануе перанесьці помнік у музэй, а калі пад ім будуць знойдзеныя парэшткі савецкіх салдатаў, то іх варта «пахаваць згодна з гуманітарным заканадаўствам» на адных з могілак Сафіі.
Расейскі амбасадар Макараў заявіў, што раскопкі парэшткаў «могуць быць інтэрпрэтаваныя як спроба рэабілітаваць нацызм».