Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп заявіў аб выхадзе ЗША з Дамовы аб адкрытым небе


Урад ЗША абвясьціў 21 траўня аб выхадзе з пагаднення аб «адкрытым небе», у якім удзельнічаюць 35 краін. Паводле агенцтва Reuters, старшы прэс-сакратар Белага дому заявіў, што прычынай адкліканьня стала пастаяннае парушэньне Расеяй умоваў пагадненьня, але не назваў канкрэтных інцыдэнтаў.

Associated Press паведамляе, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўжо заявіла аб рашэньні замежным партнэрам, але не ўдакладніла, каму.

Як паведамляе AFP, Трамп пацьвердзіў, што ЗША адмаўляюцца ад пагадненьня аб «адкрытым небе», і заявіў, што ёсьць «добры шанец» для новага пагадненьня.

Дамова аб адкрытым небе была падпісаная ў сакавіку 1992 году. Расея ратыфікавала дакумэнт у 2001 годзе. Удзельнікамі дамовы зьяўляюцца 35 дзяржаваў. Яны могуць выконваць палёты над тэрыторыямі адна адной для кантролю вайсковай дзейнасьці. Выйсьці з дамовы можа любая краіна, за паўгода паведаміўшы астатнім удзельнікам.

Па словах суразмоўцаў газэты The New York Times, выхад ЗША з пагадненьня можа казаць пра нежаданьне працягваць у 2021 годзе Дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў.

У МЗС Расеі заявілі, што афіцыйных апавяшчэньняў ад ЗША пакуль не атрымлівалі. Міністэрства лічыць, што выхад Вашынгтону з дамовы ўдарыць па сыстэме ваеннай бясьпекі ў Эўропе. Усе абвінавачаньні на адрас Масквы ведамства лічыць беспадстаўнымі.

Пра тое, што ЗША разглядаюць магчымасьць выхаду з Дамовы па адкрытым небе, стала вядома ў кастрычніку летась. Аднак канчатковага рашэньня Вашынгтон тады не прыняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG