Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

БТ — пра затрыманьне Ціханоўскага ў Горадні

БТ — пра затрыманьне Ціханоўскага ў Горадні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:17 0:00

На гэтых выбарах засталася толькі адна ідэя, адзін лёзунг, адна праграма

«Людзі разумеюць, што ніякія прыгожыя праграмы рэформаў, ніякія геапалітычныя ўстаноўкі і разумныя праекты законаў ня маюць сэнсу, пакуль ня вырашана галоўнае пытаньне — „хто заўгодна, абы ня ён“», — піша ў сваім блогу Віталь Цыганкоў.

У Лідзе зьбіраюць подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую. УЖЫВУЮ

Сотні людзей прыйшлі ў цэнтар Ліды, каб падтрымаць вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзыдэнты. Яе мужа, папулярнага блогера Сяргей Ціханоўскага, затрымалі 29 траўня ў Горадні падчас выбарчага пікету.

Цапкала расказаў, за што яго звольніў Лукашэнка, і асудзіў затрыманьне Ціханоўскага

Патэнцыйны прэтэндэнт па пост прэзыдэнта Валер Цапкала на пікеце ў Сьветлагорску выказаўся пра затрыманьне Сяргея Ціханоўскага, закіды кіраўніка дзяржавы, а таксама падпісаўся за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай.

МУС паведамляе пра крымінальную справу за гвалт супраць міліцыянтаў пасьля затрыманьня Ціханоўскага з паплечнікамі

Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што сьледчыя пачалі крымінальную справа за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Бабарыка: магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віктар Бабарыка заявіў пра шматлікія парушэньні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі і пра тое, што ў сувязі з гэтым магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай. Адказваючы на пытаньне пра затрыманьне Сяргея Ціханоўскага, Барабыка сказаў, што даступныя матэрыялы паказваюць, што гэта была правакацыя і затрыманьне незаконнае.

Цапкала: На Плошчу клікаць ня буду. Але калі яна зьявіцца — пайду

Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала выказаўся на пікеце ў Гомелі пра Плошчу, падлік галасоў, рознакаляровыя бюлетэні, сваіх магчымых апанэнтаў і кампрамат на яго, пра які казаў Аляксандар Лукашэнка.

Галоўнае за суботу, 30 траўня

  • Патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская паведаміла, што яна падае скаргі ў ЦВК і МУС на перашкоды ў зборы подпісаў у яе падтрымку і на арышт кіраўніка яе ініцыятыўнай групы, яе мужа Сяргея Ціханоўскага.
  • МУС паведаміў пра крымінальную справу за гвалт супраць міліцыянтаў пасьля затрыманьня ў Горадні Ціханоўскага з паплечнікамі.
  • Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 7 затрыманых перавезьлі на Акрэсьціна, траіх выпусьцілі.
  • Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віктар Бабарыка заявіў пра шматлікія парушэньні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі і пра тое, што ў сувязі з гэтым магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай. Адказваючы на пытаньне пра затрыманьне Сяргея Ціханоўскага, Барабыка сказаў, што даступныя матэрыялы паказваюць, што гэта была правакацыя і затрыманьне незаконнае.
  • Сотні людзей прыйшлі ў цэнтар Ліды, каб падтрымаць вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзыдэнты.
  • Каля дома жанчыны, якую ў інтэрнэце называюць «правакатаркай» з сустрэчы Ціханоўскага, дзяжурыць міліцыя.
  • Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала заявіў, што на Плошчу заклікаць ня будзе, але калі яна зьявіцца — пойдзе.

«Казаў, што яму загадалі». Што вядома пра міліцыянта, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Горадні

Жыхары Горадні апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Сьвятланы Ціханоўскай у Горадні 29 траўня. Ён раней прымаў удзел у іншых «палітычных» справах.

Як выявілася, міліцыянтам на зямлі аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадзкага пункту аховы парадку №2 (Ленінскі раён Горадні) старшы лейтэнант міліцыі Ўладзімер Казлоўскі.

Чытаць далей>>>

Выбарчыя пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў у Менску і Берасьці. УЖЫВУЮ

Свабода вядзе жывыя відэастрымы зь Менску і Берасьця, дзе людзі ідуць да выбарчых пікетаў прэтэндэнткі на кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. Яе мужа, папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага, затрымалі 29 траўня ў Горадні падчас выбарчага пікету.

«Сэнатарка» Ільіна выдаліла пост з крытыкай пікету Ціханоўскай ў Горадні. Яна атрымала сотні крытычных камэнтароў

Марына Ільіна
Марына Ільіна

Чалец Савету Рэспублікі ад Менску Марына Ільіна выдаліла свой пост у Фэйсбуку з крытыкай пікету з удзелам Сяргея Ціханоўскага ў Горадні.

Ільіна, якая ўзначальвае менскую гімназію №10, апублікавала ў фэйсбуку допіс, у якім абурылася пікетам з удзелам Сяргея Ціханоўскага ў Горадні 29 траўня.

«Калі чалавек імкнецца ў вялікую палітыку, то ён павінен перш за ўсё думаць пра бясьпеку тых акцый, якія ён праводзіць. Я думала, што пікеты можна выкарыстоўваць не толькі для збору подпісаў, але і для зносін ініцыятывай групы з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі. Чаму некаторыя ініцыятыўныя групы так выбарачна маюць зносіны з народам. Я не хачу паўтарэньня сцэнарыяў масавых беспарадкаў як ва Украіне падчас перадвыбарнай кампаніі. Я хачу спакойна хадзіць па горадзе і адпускаць сваіх дзяцей бяз боязі», — напісала «сэнатарка» Ільіна.

Ільіна атрымала больш за тысячу камэнтароў — пераважна крытычных.

Шэраг дзяржаўных службоўцаў выступілі 30 траўня з крытыкай пікету Сьвятланы Ціханоўскай ў Горадні, падчас якога быў затрыманы яе муж Сяргей Ціханоўскі.

Па ўсёй Беларусі новыя затрыманьні актывістаў і блогераў 31 траўня

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні актывістаў апазыцыі, блогераў і прыхільнікаў Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх у розных гарадах Беларусі. На сёньня ў розных гарадах Беларусі на 12:00 анансавалі пікеты па збору подпісаў у падтрымку альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі.

Падрабязная інфармацыя тут>>>

Канапацкая адказала Лукашэнку: «Певень, мабыць, добра кукарэкае, але яйкі ўсё ж такі нясе курыца»

Палітык, прэтэндэнтка на прэзыдэнцкае крэсла Ганна Канапацкая адказала на словы Лукашэнкі пра тое, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтам Беларусі: «Сучасная беларуска — ужо не тая кухарка, якая толькі «варыць баршчы».

«Калі дзеючы кіраўнік сьцьвярджае, што „унас Канстытуцыя не пад жанчыну“, ён дэманструе не толькі няведаньне Канстытуцыі, пры гэтым зьяўляючыся яе гарантам, але і, самае галоўнае, — рэцыдыў непавагі да сваіх грамадзянаў», — піша Ганна Капапацкая ў Фэйсбуку.

Канапацкая зьвяртае ўвагу на «грэблівы, на мяжы з дыпляматычным скандалам» упамін пра прэзыдэнтку сяброўскай Літвы Далі Грыбаўскайтэ.

«Хачу нагадаць, што спадарыня прэзыдэнтка двойчы абіралася сваім народам на свабодных і сумленных выбарах, і па завяршэньні другога тэрміну ня прыдумляла спосабаў застацца ва ўладзе даўжэй, у адрозьненьне ад лідэра Беларусі і некаторых яго бліжэйшых «сяброў».

Канапацкая прыводзіць і словы Маргарэт Тэтчэр: «Певень, можа быць, добра кукарэкае, але яйкі ўсё ж такі нясе курыца».

У Менску затрымалі Міколу Статкевіча. ВІДЭА

31 траўня раніцай на вуліцы Маякоўскага ў Менску людзі ў цывільным на мікрааўтобусе заблякавалі машыну жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч.

«Мы ехалі з дому ў Лошыце на Камароўку. На вуліцы Маякоўскага, парушашючы ўсе правілы дарожнага руху, мікрааўтобус перагадзіў нам дарогу, прымусіў спыніцца. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальваньня, выцягнулі Міколу і павезьлі ў невядомым кірунку», — распавяла Свабодзе Марына Адамовіч.

Яна зараз знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна і піша заяву пра выкраданьне Міколы Статкевіча.

Каля тысячы чалавек сабраліся ля пікетаў у цэнтры Гомля. ФОТА

Каля тысячы чалавек сабраліся ў цэнтры Гомля ля ўнівэрсаму «Гомель» ля пікетаў па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую і альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі.

Людзей заклікалі прыйсьці, каб падтрымаць Сяргея Ціханоўскага, якога затрымалі 29 траўня ў Горадні ў выніку штурханіны, якую многія называюць сплянаванай уладамі правакацыяй.

Міліцыянты папярэдзілі прысутных, што іх «дзеяньні падпадаюць пад парушэньне». Людзі пачалі пляскаць у далоні і скандаваць «Ганьба».

У Гомелі цяперашнія акцыі ахрысьцілі «Тапачная рэвалюцыя». Пра гэта абвясьціла Вераніка Мішчанка, якая праводзіць ля ўнівэрмагу пікет у форме свабоднага мікрафону.

«Вясна»: ужо больш за 2000 удзельнікаў акцыі ў цэнтры Менску

Па стане на 13:20 валянтэры праваабарончага цэнтру «Вясна» налічылі больш за 2100 прысутных ля пікетаў альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі ля Камароўскага рынка ў Менску.

Казлоў: «Я ўпэўнены, што мы зьбяромся ня перад Камароўскім рынкам, а на Кастрычніцкай плошчы»

«Я ўпэўнены, што па выніку мы зьбяромся не на плошчы перад Камароўскім рынкам, а на Кастрычніцкай плошчы і вырашым, што нам рабіць далей», — заявіў выканаўца абавязкаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Казлоў на пікеце па зборы подпісаў за сваё вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты, паведамляе БелаПАН.

На пытаньне, навошта Казлоў зьбірае подпісы насуперак першапачатковай задумкі кампаніі, палітык сказаў, што павінен выконваць фармальныя патрабаваньні па ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

«Калі б у нас была дэмакратычная краіна, нічога гэтага — ні рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, ні збору подпісаў — не спатрэбілася б. Але мы вымушаны дзейнічаць так», — растлумачыў палітык.

Мікалай Казлоў ішоў на выбары разам з лідэрам руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам і сустаршынём аргкамітэта па стварэньні партыі БХД Вольгай Кавальковай. 10 траўня яны абвясьцілі старт кампаніі «За Беларусь без дыктатуры», у якую трансфармавалася адмененая працэдура па абраньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі. Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы ўсіх траіх.

Удзельнікі кампаніі заяўлялі, што не плянуюць зьбіраць подпісы за сваё вылучэньне, а зьбіраюцца правесьці сэрыю інфармацыйных пікетаў супраць Лукашэнкі.

Як выглядае акцыя ля Камароўскага рынку ў Менску з вышыні. Відэа

Сотні людзей на пікеце ў Віцебску. Фота


Шмат людзей на пікеце ў Горадні. ФОТА

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG