Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Як міліцыя і АМАП жорстка затрымлівалі пратэстоўцаў у Менску і Гомлі

На Нямізе АМАП разганяе і затрымлівае пратэстоўцаў з абодвух бакоў вуліцы Багдановіча.

Беларускія карыстальнікі Telegramʼу наракаюць на перабоі з доступам.

Шмат людзей сабралася на Нямізе, на спуску зь Верхняга гораду пару соцень чалавек, якія пляскаюць у далоні. Шмат пешаходаў, аўтамабілістаў і раварыстаў, людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»

АМАП затрымлівае некаторых, у адказ скандуюць «ганьба!»

Гудзе вуліца Багдановіча ў Менску, кіроўцы двух палос бясконца гудуць. Праз тое, што праспэкт перакрыты, тут інтэнсіўны рух.

Роварны прабег салідарнасьці ў Менску

На чарговую акцыю салідарнасьці 14 ліпеня выехалі і менскія раварысты.

Аўтамабілісты масава сыгналяць ім на знак салідарнасьці.

АМАП і ўнутраныя войскі выбарачна затрымліваюць людзей паміж цыркам і плошчай Перамогі ў Менску. Закідваюць іх у аўтазакі. Тут шпацыруе шмат людзей. Праход у бок Кастрычніцкай плошчы ўздоўж праспэкту Незалежнасьці перакрыты ў тым ліку і для пешаходаў.

Бабруйск: людзей затрымліваюць стыхійна

У Бабруйску з прычыны ўзмоцненага патруляваньня міліцыяй усяго цэнтру гораду пікет не сабраўся выразна ў нейкім месцы, але мінімум пяць чалавек ужо затрымалі.

Проста на тралейбусным прыпынку на плошчы Леніна затрымалі хлапца, які стаяў адзін: да яго пад'ехаў патрульны джып без апазнавальных знакаў, але зь міліцыянтамі ў форме, маладзёна схапілі і пасадзілі ў машыну. Пазьней на прыпынку затрымалі таксама раварыста і яшчэ дваіх чалавек.

Хлопец зь дзяўчынай гулялі ля фантану на плошчы Леніна, дзяўчына на хвіліну адышла, да хлопца падбеглі міліцыянты й павялі ў машыну.

Затрыманьні ў Гомлі

АМАП на акцыі ў Гомлі затрымлівае людзей.

Падчас жывога эфіру затрымалі карэспандэнта Свабоды Алеся Пілецкага і відэаапэратара Андрэя Рабчыка. Людзі ў цывільным выскачылі зь сіняга макрааўтобусу і, не прадставіўшыся, пацягнулі карэспандэнтаў у аўтобус.

Акцыі ў Баранавічах, Бярозе, Наваполацку і Берасьці

Акцыя ў менскіх раёнах Грушаўка і Паўднёвы Захад

У Грушаўцы людзі таксама выйшлі на акцыю салідарнасьці на знак нязгоды з адмовай ЦВК зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.

Акцыя ў раёне вуліцы Раманаўская Слабада ў Менску:

Удзельнікі акцыі ў Менску.

Затрыманьні ўдзельнікаў акцыі ў Менску

Акцыя ў раёне Новай Баравой

На акцыі ў раёне Новая Баравая у Менску ланцугу салідарнасьці расьцягнуўся на З кварталы.

Хутка да ўдзельнікаў акцыі пад'ехала міліцыя і пачала папярэджваць прысутных пра незаконнасьць акцыі.

На акцыі ў Пружанах таксама затрыманьні

Удзельнікі акцыі ў Пружанах:

Затрыманьні ўдзельнікаў акцыі:

Людзі выйшлі на вуліцу пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. УЖЫВУЮ

У Гомлі затрымліваць удзельнікаў акцыі і журналістаў

У Гомлі на пляцоўцы каля гомельскага цырку сабраліся каля 100 чалавек. Людзі сталі ланцуг. Аўтамабілі, якія праяжджаюць па вуліцы, сыгналяць. АМАП папярэджвае, што ўдзельнікі акцыі могуць атрымаць пакараньне да 15 сутак.

Супрацоўнікі АМАП затрымалі сама меней траіх удзельнікаў акцыі. Людзей забіраюць у сіні і белы мікрааўтобусы.

Затрымалі таксама карэспандэнтаў мясцовага выданьня "Моцныя Навіны" Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую, якія вылі стрым, а таксама супрацоўніка выданьня Юрыя Глушакова.

Менск: Калёна ў 200 мэтраў рухаецца ад плошчы Перамогі ў бок Кастрычніцкай, у калёне некалькі соцень людзей. ДАі перакрыла праспэкт на скрыжаваньні з вуліцай Казлова.

У раёне плошчы Якуба Коласа:

У Горадні на Савецкай плошчы сабраліся некалькі сотняў чалавек. Некалькі маладзёнаў прыйшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Людзі пачалі пляскюць у ладкі, некалькі разоў выгукнулі «Жыве Беларусь!». Калёнай прыехалі два дзясяткі раварыстаў. На плошчы дзяжураць тры амапаўцы ў форме, а таксама супрацоўнікі ў цывільным, паведамляе карэспандэнт БелаПАН.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG